Гандбалісты мінскага «Дынама» напярэдадні адлёту на матч восьмага тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць харвацкага «Заграба» атрымалі датэрміновую гарантыю выступу ў 1/8 фіналу турніру.
Гэта стала магчымым дзякуючы перамозе швейцарскага «Шафхаўзэна» над венгерскім «Пікам» — 36:29 (20:14).
Група «D»: Барселона (Іспанія) — 14 ачкоў (7 гульняў), Берлін (Нямеччына) — 10 (7), Дынама (Беларусь) — 9 (7), Шафхаўзэн (Швейцарыя) — 4 (8), Пік (Венгрыя) — 4 (8), Заграб (Харватыя) — 3 (7).
У
21 лютага ў Мінску «Дынама» гуляе з «Барселонай».
0
0
0
0
0
0