Яго маса складае амаль 2 кг, паведамляюць інфармагенцтвы.

Буйны асколак знайшлі ў Еткульскім раёне Чалябінскай вобласці. Навукоўцы вырашылі тэрмінова закансерваваць сваю знаходку, каб тая не акіслілася, і адправіць яе на экспертызу ў Інстытут геахіміі і аналітычнай хіміі імя Вярнадскага Расійскай акадэміі навук. Пры гэтым пошукі фрагментаў метэарыта працягваюцца, а знойдзеныя таксама будуць старанна вывучаныя.

Навукоўцы не сумняюцца, што ўсе выяўленыя да гэтага часу асколкі — фрагменты аднаго і таго ж метэарыта, які ўпаў у Чалябінскай вобласці 15 лютага 2013 года. Метэарытны дождж тады быў зафіксаваны ў пяці рэгіёнах Расіі: Цюменскай, Свярдлоўскай, Чалябінскай, Курганскай абласцях, а таксама ў Рэспубліцы Башкартастан. У выніку яго пацярпелі больш за паўтары тысячы чалавек, у тым ліку 311 дзяцей. Матэрыяльная шкода ад метэарытнага дажджу, паводле папярэдніх ацэнак, перавысіла 1 мільярд рублёў.

У самім Чалябінску да гэтага часу працягваюцца аднаўленчыя работы ў будынках, якія атрымалі пашкоджанні ад выбуховай хвалі, якая ўзнікла ў выніку разбурэння пры падзенні нябеснага цела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?