Амерыканскім дактарам, відаць, удалося вылечыць вірус імунадэфіцыту у двухгадовага дзіцяці, паведамляе Associated Press.

Імя і пол дзіцяці не раскрываюцца, вядома толькі, што ён нарадзіўся і жыве ў штаце Місісіпі. Ужо каля года дзіця не прымае лекаў і пры гэтым не дэманструе ніякіх прыкметаў віруса. Гарантаваць, што хвароба не вернецца, лекары пакуль не могуць, але калі гэтага не здарыцца, гэта будзе другі выпадак лячэння ад ВІЧ у гісторыі.

Медыкі не могуць з упэўненасцю сказаць, у чым прычына поспеху. Відаць, рэч у тым, што медыкаментозную тэрапію дзіцяці пачалі раней, чым гэта бывае звычайна, — менш чым праз 30 гадзін пасля нараджэння.

На сёння дактарам толькі раз атрымалася перамагчы вірус імунадэфіцыту, аднак у тым выпадку пацыент праходзіў іншае, больш рызыкоўнае лячэнне — яму перасадзілі касцявы мозг ад донара, які належыць да той нешматлікай групы людзей, якія валодаюць натуральным імунітэтам супраць ВІЧ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?