Кардыналы Рымска-каталіцкай царквы з усяго свету ў панядзелак сустракаюцца ў Рыме, каб пачаць працэс абрання новага Папы.

Да пачатку канклаву — серыі таемных галасаванняў для выбару новага пантыфіка — Калегія кардыналаў будзе праводзіць штодзённыя кансультацыі.

Сам канклаў павінен пачацца ў Сікстынскай капэле на наступным тыдні. Дакладную дату выберуць кардыналы.

85-гадовы Бенедыкт XVI нечакана абвясціў пра свой сыход 11 лютага і афіцыйна пакінуў трон 28 лютага.

Старшынстваваць на першай папярэдняй сустрэчы ў панядзелак будзе дэкан Калегіі кардыналаў Анджэла Садана.

Глядзець таксама: Як выбіраюць Папу: канклаў — замкнёны пакой і белы дым

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?