Трэнеры "Цмокаў" Рымантас Грыгас і Андрэй Крыванос
z_2013_03/cmoki_zalgiris5_130311.jpg
У сённяшнім матчы баскетбольнай Адзінай лігі ВТБ«Цмокi-Мiнск» дома сенсацыйна абыгралі лідараў групы, каўнаскі «Жальгірыс» з лікам 86:82 (24:20, 15:14, 24:22, 23:26).
Лепшыя ў камандаў:
«Цмокі»: Аляксандр Кудраўцаў — 16 ачкоў, Ціер Браўн — 16, Дзяніс Коршук — 15; Аляксандр Пустагвар — 11.
«Жальгірыс»: Трэмел Дард — 14; Віценіс Ліпкявічус — 13; Дарыюш Лаўрыновіч — 11, Рымантас Каукенас — 10.
Група B: Жальгірыс — 15 перамогаў, 2 паразы; ЦСКА — 13–3, Лакаматыў — 12–5, ВЭФ, Ніжні Ноўгарад — 10–7, Трыумф — 9–8, Енісей — 6–11, Німбурк — 5–11, Цмокі — 2–15, Няптунас — 2–15.
«Цмокам» засталося правесці адну гульню: 24 сакавіка ў Мінску яны згуляюць з чэшскім «Німбуркам».
0
0
0
0
0
0