Адзін з вядучых брытанскіх пісьменнікаў Ен Бэнкс абвясціў, што ў яго выяўлены рак жоўцевага пухіра ў позняй стадыі і ён наўрад ці пражыве больш за год.
Ураджэнец Шатландыі Ен Бэнкс піша ў жанры навуковай фантастыкі. Найбольш вядомымі яго раманамі лічацца «Асіная фабрыка», «Мост», «Крокі па шкле».
Даведаўшыся пра смяротны дыягназ, Бэнкс звярнуўся да сваёй блізкай сяброўкі, Адэлі, з просьбай «аказаць яму гонар стаць яго ўдавой». Зараз маладыя праводзяць свой мядовы месяц.
0
0
0
0
0
0