Новы гадзіннік Юрый Чыж прадэманстраваў на справаздачнай канферэнцыі Беларускай федэрацыі футбола. Фота Сяргея Гудзіліна.
Новы гадзіннік Юрый Чыж прадэманстраваў на справаздачнай канферэнцыі Беларускай федэрацыі футбола. Фота Сяргея Гудзіліна.
У 2011 годзе Чыж прадэманстраваў гадзіннік коштам больш за $400 000. Фота Сяргея Гудзіліна.
На справаздачнай канферэнцыі Беларускай федэрацыі футбола, якая прайшла 10 красавіка ў Мінску, бізнесмен Юрый Чыж прадэманстраваў прэсе новы дарагі гадзіннік.Наколькі можна меркаваць з фотаздымкаў з мерапрыемства, гэта Patek Philippe Celestial Grand Complication. Па розных ацэнках, такі гадзіннік каштуе ад $230 000 да $280 000. Некаторыя сайты, якія спецыялізуюцца на продажы элітных гадзіннікаў, пазначаюць цану ў $270 000 як рэкамендаваную вытворцам. Таксама на спецыялізаваных сайтах гаворыцца, што гэтая мадэль ужо знятая з вытворчасці.
Корпус такога гадзінніка выкананы з 18-каратнага жоўтага золата, дыяметр — 43,1 мм. Шкло сапфіравае, устойлівае да драпінаў. Раменьчык выкананы са скуры алігатара. Гадзіннік складаецца з 301 дэталі, 45 камянёў, 12 мастоў. Запас хода — 2 сутак. Воданепранікальнасць такога гадзінніка складае 30 м. Гэта азначае, ён вытрымлівае ціск у 3 атмасферы. Іншымі словамі, яго нельга апускаць у ваду, максімум — можна памыць рукі пад кранам, не здымаючы гадзіннік.
На цыферблаце гадзінніка змешчана выява ўчастка неба, бачнага з Жэневы.А таксама зорная карта, фазы і арбіта Месяца.
Гэта другі дарагі гадзіннік Чыжа. які трапіў на вочы журналістаў. У снежні 2011 года у часе паседжання выканкама Беларускай федэрацыі футболу ён прадэманстраваў плацінавы Circus Minute Repeater ад фірмы Ulysse Nardin, мадэль, якую выканалі ў колькасці ўсяго 30 экземпляраў. Той гадзіннік каштуе больш за $400 000.
* * *
У мінскім Доме футбола 10 красавіка прайшла справаздачная канферэнцыя Беларускай федэрацыі футбола.
Старшыня БФФ Сяргей Румас адзначыў нездавальняючую якасць стадыёнаў краіны, заклікаў клубы больш уважліва сачыць за адпаведнасцю фінансавым крытэрыі ліцэнзавання, а таксама выказаў меркаванне, што ў 2012 годзе федэрацыя рацыянальна выкарыстоўвала сродкі, атрыманыя дзякуючы прэзідэнцкім указам аб дзяржпадтрымцы.
На канферэнцыі, у тым ліку, было ўхвалена рашэнне пра ўваходжанне асацыяцыі ў склад удзельнікаў ТАА