Падазраваныя
19-гадовы Джахар Царнаеў, падазраваны ў здзяйсненні тэракта ў Бостане, аказаўся ўцекачом з Кіргізіі. Пра гэта РІА Новості паведамілі ў махачкалінскай школе, дзе Царнаеў вучыўся ў 2001 годзе ў першым класе. У 2002 годзе ён з’ехаў у ЗША.
У сваю чаргу Associated Press са спасылкай на свае крыніцы ў следстве паведамляе, што падазраваныя ў здзяйсненні тэрактаў у Бостане 15 красавіка з'яўляюцца грамадзянамі Расіі, якія прыехалі з паўночнакаўказскага рэгіёну побач з Чэчнёй.
Абодва меркаваныя тэрарысты жылі ў ЗША ўжо больш за год.
Ананімныя крыніцы NBC News сцвярджаюць, што яны з'яўляюцца братамі, а ў ЗША прыехалі з Чэчні.Адзін з іх ужо быў забіты ў перастрэлцы з паліцыяй. Паводле CNN, у момант смерці на ім быў пояс тэрарыста-смяротніка.
Другога, пошукі якога ўсё яшчэ працягваюцца, паводле звестак агенцтва клічуць Джахар А. Царнаеў, яму 19 гадоў.
Тым часам тэлекампанія CBS News паведамляе, што падазраваныя могуць быць як расіянамі, так і грамадзянамі Турцыі, якія пастаянна жывуць у ЗША.
Паліцыя афіцыйных каментароў наконт гэтай інфармацыі пакуль не дае.
0
0
0
0
0
0