Чысты чацвер — гэта адзiн з найважнейшых дзён перадвелiкоднага тыдня. У гэты дзень вернiкi ўспамiнаюць Тайную Вячэру, калi, паводле евангельскага падання, Iсус сам амыў ногi сваiм вучням перад вячэрай.
Таму чацвер называюць «Чыстым», або «Вялікім».

Па традыцыi ў гэты дзень прыбiраюць дома, мыюць падлогі, вокны.

У гэты дзень, а дакладней, вечар Ісус Хрыстос сустрэўся з апосталамі і вячэраў разам з імі. У гонар той вячэры ўстаноўлена таінства прычасця. Слова «эўхарыстыя» ў перакладзе з грэцкай мовы азначае «падзячнасць».

Вось як апісвае Тайную Вячэру евангеліст Мацвей. «Калі наступіў вечар, Ён узлёг з 12-ю вучнямі. І калі яны елі, Хрыстос сказаў: прыміце, спажывайце. Гэта кроў Мая новага запавету, якая за многіх выліваецца для адпушчэння грахоў. Бласлаўляючы келіх, Ён сказаў: піце з яго ўсе, бо гэта кроў Мая новага запавету». Падчас вячэры Хрыстос даў вучням уладу дароўваць грахі.

Пры гэтым Хрыстос заявіў, што адзін з 12-і апосталаў выдасць яго — думка, якая сапраўды ўжо з'явілася ў думках Юды за дзень да таго.

У Вялікі чацвер служыцца поўная Літургія святога Васіля Вялікага.

У мінулым, асабліва ў Рускай праваслаўнай царкве, многія вернікі спавядаліся і прычашчаліся адзін раз у год, менавіта ў Вялікі чацвер.

У гэты дзень у Праваслаўнай царкве рыхтуецца таксама “міра” — духмяны алей, які скарыстоўваецца падчас хрышчэння, мірапамазання, малітвы за хворых і пры асвячэнні новых храмаў. Міра, асвячаная Патрыярхам, мітрапалітам, кіраўніком царквы, развозіцца ва ўсе парафіі. Гэтым падкрэсліваецца адзінства Царквы.

У нядзелю вернікі Рускай праваслаўнай царквы адзначаюць Вялікдзень Уваскрасення Хрыстовага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?