Сярэдні заробак у Беларусі да канца 2013 года можа скласці Br5 ,5-6 млн. пры дасягненні запланаванага паказчыка выручкі на аднаго занятага ў эканоміцы.

Гэтая тэма абмяркоўвалася сёння на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з віцэ-прэм'ерам Пятром Пракаповічам, паведамляе БЕЛТА.

Лукашэнка паставіў задачу ўжо ў гэтым годзе выканаць усе паказчыкі, неабходныя для таго, каб у 2015 годзе гарантавана атрымаць выручку на аднаго занятага ў эканоміцы ў памеры не менш як $60 тыс.

Гэта азначае, што ў 2013 годзе гэты паказчык павінен скласці не менш як $48 тыс., для чаго неабходна павялічыць выручку на аднаго занятага ў эканоміцы ў даляравым эквіваленце да ўзроўню мінулага года на 20%. У 2014 годзе гэты паказчык павінен ўзрасці да $ 54 тыс.

Па словах віцэ-прэм'ера, гэта вельмі сур'ёзная задача, аднак практычная праца ўрада накіравана на тое, каб забяспечыць безумоўнае выкананне ўсіх даручэнняў кіраўніка дзяржавы.

«Дасягненне запланаванай выручкі на аднаго занятага ў эканоміцы дазволіць нам ужо ў гэтым годзе значна павысіць жыццёвы ўзровень насельніцтва, у тым ліку давесці сярэднюю зарплату да Br5,5—6 млн да канца года, і закладзе асновы для наступнага года», — адзначыў Пётр Пракаповіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?