П'яны кіроўца на Audi пратараніў аўто Дэпартамента аховы і ўцёк — фоты 3
Медыцынскі агляд 23-гадовага кіроўцы Audi паказаў 3,0 праміле.
ДТЗ адбылася 20 мая ў 21.55 на 4-м кіламетры трасы М1 (Брэст-Мінск-мяжа РФ), паведамляе Tut.by. Нецвярозы кіроўца на Audi пратараніў аўтамабіль «ВАЗ-21723», які належыць Брэсцкаму абласному ўпраўленню Дэпартамента аховы.
«ВАЗ», у сваю чаргу, сутыкнуўся з двума фурамі Volvo і DAF, якія ехалі ў спадарожным кірунку, паведаміў TUT.BY інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Ілья Помін.
Аўтамабіль Audi атрымаў сур’ёзныя механічныя пашкоджанні, кіроўца збег з месца ДТЗ, але пазней быў затрыманы.
У ДТЗ пацярпеў кіроўца «ВАЗ» і 18-гадовая пасажырка Audi. Абодва былі дастаўлены на лячэнне ў бальніцу.