Падазраваны ў збіцці ў электрычцы доктара-сірыйца заключаны пад варту. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Павел Траулька.
Рашэнне аб змяшчэнні пад варту маладога чалавека на тэрмін да 10 сутак прынята 12 ліпеня.
Нагадаем, 6 ліпеня 19-гадовы мінчук у вагоне электрацягніка Орша — Мінск беспадстаўна збіў грамадзяніна Сірыі, які навучаецца ў клінічнай ардынатуры Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства).
0
0
0
0
0
0