Старшыня «Бацькаўшчыны» Алена Макоўская.
З'езд ужо каторы раз праходзіць у Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау.
Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка і Хведар Нюнька з Вільні.
У літарах і вобразах: спадчына беларусаў на Захадзе. Разгарнулі адмысловую выставу.
Кіраўнік суверэннай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
Паэты Генадзь Бураўкін (у цэнтры) і Сяргей Законнікаў (справа).
Міністр культуры Барыс Святлоў (у цэнтры) і ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка (злева). Гуляка калісьці таксама быў міністрам культуры.
Вышыванкі на з'ездзе былі і на ахоўніках.
Першы шэраг: намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім, старшыня ТБМ Алег Трусаў, айцец Яўген Усошын, протаіерэй Сергій Гардун, Леанід Гуляка, Барыс Святлоў, крайні справа былы міністр замежных справаў Пятро Краўчанка.
Алег Рудакоў, беларус з Сібіры.
Выступае міністр Святлоў.
Наста Дашкевіч (Палажанка) таксама бярэ удзел у з'ездзе.
Акадэмік Радзім Гарэцкі. Ён быў першым кіраўніком «Бацькаўшчыны».
Хведар Нюнька, беларус з Літвы.
Прафесар Адам Мальдзіс — адзін з найлепшых знаўцаў гісторыі беларускай эміграцыі.
У Мінску адкрыўся Шосты з'езд беларусаў свету. Больш за сотню чалавек прыехала з Расіі, Украіны, ЗША, Канады, Швейцарыі, Чэхіі, Германіі, Польшчы...