Мінчук вырашыў зняць на тэлефон працэс затрымання міліцыянтамі п’янага чалавека. У выніку ў міліцыю забралі і яго. Пасля гадзіны знаходжання ў пастарунку без тлумачэння прычын, не даўшы магчымасць напісаць скаргу на затрыманне, яго адпусцілі.
«Ці прафесійна дзейнічалі ў дадзеным выпадку міліцыянты? З якога часу ў нас забаронена фатаграфаванне на вуліцах горада?» — запыталіся ў Аляксандра Ластоўскага.
«Мая вам парада — забудзьцеся гэты інцыдэнт, і не трымайце зла.Усе мы бываем запальчывымі і незадаволенымі, але гэта не дае нам падстаў рабіцца жорсткімі. Давайце дараваць адзін аднаму крыўды і ня ўтойваць зла».
0
0
0
0
0
0