Будаўніцтва гіпермаркета «Карона» пачнецца ў наступным месяцы насупраць аўтацэнтра «АўтаВАЗ», каля скрыжавання вуліц Каржанеўскага і Кіжаватава.

Пра гэта паведаміў сёння намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Дзяніс Жыбуль падчас жывой тэлефоннай лініі, піша сайт «Мінск-Навіны».

— Укладзеная інвестдамова на будаўніцтва буйнога гандлёвага аб’екта, праект прайшоў экспэртызу, і ў кастрычніку забудоўнік распачне рэалізацыю, — сказаў Дзяніс Жыбуль. — Плануецца, што ў снежні 2014 гіпермаркет будзе ўведзены ў эксплуатацыю.

На сайце адміністрацыі Кастрычніцкага раёна ўдакладняецца, што інвестыцыйная дамова была ўкладзеная яшчэ 22 снежня 2011 года, агульная плошча гандлёвага цэнтра складзе амаль 10 тысяч квадратных метраў, з іх гандлёвая плошча — не менш за 5 тысяч.

Аб’ект будзе ўключаць у сябе гіпермаркет прадуктаў і прамтавараў, крамкі, рэстаран, салоны сотавай сувязі, аптэку, пункт абмену валют, пральню, хімчыстку, рамонт адзення, абутку, металавырабаў, выраб ключоў, фотапаслугі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0