Як рыхтуюцца да прыходу Калядаў на радзіме Ёулупукі (якога нехта можа зблытаць з Санта-Клаўсам) — у Фінляндыі?
У фінскім Турку рыхтавацца да прыходу Раства пачалі задоўга да святочнай даты. На цэнтральнай плошчы горада яшчэ ў канцы лістапада пачаў працаваць калядны кірмаш.
На плошчы, дзе размясціліся палаткі з таварамі, нешматлюдна: фіны не любяць таўпіцца. Хтосьці прыходзіць раней, нехта пазней.
Сярод святочных тавараў прапануюць не толькі фігуркі Ёулупукі або вянкі з яловых галінак, але і акуратна сабраныя шышкі і яблыкі.
Цёплыя пальчаткі з воўны за 40 еўра: выдатны падарунак для халоднай зімы.
Проста зайцы
Пернічныя домікі
Фіны вельмі любяць салодкае: ледзяцы ў святочнай ўпакоўцы разлятаюцца нібы гарачыя піражкі.
Яшчэ адзін любімы тут ласунак: падсушаны хлеб.
Тут можна набыць керамічныя фігуркі, каб у хатняй абстаноўцы «прайграць» гісторыю Нараджэння Хрыста.
Фінскі каваль тут жа выкоўвае прыстасаванні для коміна.
Народныя промыслы. Сёе-тое з гэтага цяпер ёсць у маіх сваякоў.
Захацелася есці? Калі ласка, можна падсілкавацца - у меню рыба, мяса, гародніна.
Пакуль гараджане выбіралі пакупкі, на плошчы ставілі калядныя сцэнкі.
Мы зазірнулі ў спецыяльна адчыненую калядную кавярню, дзе цэны на напоі і салодкае крыху ніжэйшыя, чым у іншых кафэ і рэстаранах. Уласна, калядны асартымент: кава і безалкагольны грог можна было набыць за 2,80 або 3,50 еўра. Дробязь, а прыемна.
У Фінляндыі ў снежні вельмі кароткі светлавы дзень: а 16.00 гадзіне ўжо цямнее. І амаль заўсёды пахмурна. Але ў гэты дзень было сонечна, амаль бясхмарна і вельмі радасна на душы.