Экс-прэзідэнт Літвы, 87-гадовы Валдас Адамкус знаходзіцца ў бальніцы, паведаміла яго жонка Алма Адамкене.
18 снежня экс-прэзідэнт павінен быў удзельнічаць у дабрачынным мерапрыемстве, аднак там не з'явіўся. На мерапрыемства Адамкуса не пусціў доктар, экс-прэзідэнт знаходзіцца ў Сантарышскай бальніцы.
Праблемы са здароўем пачаліся нечакана. Алма Адамкене сказала, што муж не зможа бліжэйшым часам прыняць удзел ні ў якіх мерапрыемствах.
Адамкус з-за праблем са здароўем прапусціў важны саміт Усходняга партнёрства ў Вільні.
0
0
0
0
0
0