У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска працягваецца разгляд гучнай справы.

На лаве падсудных - дактары цэнтра, дырэктарка Галіна Валжанкіна - крайняя справа, фота Еўрарадыё

На лаве падсудных - дактары цэнтра, дырэктарка Галіна Валжанкіна - крайняя справа, фота Еўрарадыё

Былыя гендырэктар і галоўны інжынер «Экамедсервіса» не прызнаюць у суде сваю віну

Абвінавачаны былы доктар-анестэзіёлаг цэнтра Аляксандр Шураў сваю віну прызнаў часткова.

У прыватнасці, ён не прызнаў сваёй віны ў незахаванні ім шэрагу службовых дакументаў. У зале суда ён прынёс свае прабачэнні бацькам, блізкім і сваякам загінулай дзяўчыны.

Пракурор настойвае на тым, што віна абвінавачаных пацвярджаецца як іх ўласнымі сведчаннямі, так і высновамі экспертаў, паведамляе БелТА.

Бацькі Юліі Кубаравай патрабуюць з «Экамедсэрвіса» 10 мільярдаў рублёў кампенсацыі. У пятніцу было заяўлена, што яны патрабуюць накласці арышт на абсталяванне медцэнтра. У выніку, суд арыштаваў маёмасць на суму 10 млрд 20 млн рублёў. 

Пракурор агучыў канчатковыя абвінавачанні, якія выстаўленыя траім былым супрацоўнікам «Экамедсэрвіса». Былы лекар анэстэзіёлаг-рэаніматолаг (цяпер ён працуе лекарам на станцыі хуткай меддапамогі) абвінавачваецца ў неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента. Былыя генеральны дырэктар і галоўны інжынер медцэнтра абвінаваючаюцца ў службовай халатнасці, якая пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Па словах дзяржабвінаваўцы, падчас аперацыі ў медцэнтры «анэстэзія Юліі Кубаравай праводзілася на няспраўным абсталяванні» — адбылася разгерметызацыя дыхальнага апарату. Падчас аперацыі ён працаваў са збоямі і былі цяжкасці з паступленнем паветра да пацыенткі. У выніку збояў медабсталявання у Кубаравай «адбылася цяжкая гіпаксія мозгу, што прывяло да незваротных наступстваў».

Акрамя таго, па словах пракурора, у пацыенткі здарылася сардэчная недастатковасць. Яе перавялі на ручную вентыляцыю лёгкіх, ёй праводзілі масаж сэрца. У медцэнтры Юліі Кубаравай паставілі дыягназ «кома неяснага генэзу», з якім яе прывезлі ў 4-ю клінічную бальніцу Мінска. Там дыягназ удакладнілі — «вострая гіпаксія мозгу, кома, сардэчная недастатковасць, вострая хвароба нырак, пнеўманія», — цытуе словы пракурора «Интерфакс-Запад».

Нягледзячы на тое, што пацыентку ў 4-й клініцы лячылі правільна, стан яе пагаршаўся і яна памерла, сказаў у судзе дзяржабвінаваўца. Ён адзначыў, што паводле заключэння экспертаў, прычынай смерці стала «амярцвенне галаўнога мозгу як наступства цяжкага кіслароднага галадання».

«Смерць Юліі Кубаравай была выклікана недахопамі рэанімацыйных мерапрыемстваў», — канстатаваў пракурор. 

Нагадаем, што вясной 2013 года пасля пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медцэнтры «Экамедсэрвіс» памерла 25-гадовая гродзенка Юлія Кубарава. Да крымінальнай адказнасці за службовую халатнасць прыцягваюцца генеральны дырэктар і галоўны інжынер медцэнтра. Лекара-анэстэзіёлага вінавацяць у неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента. Усе яны застаюцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?