Графік будаўніцтва чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна плануецца зацвердзіць да канца тыдня.

Пра гэта паведаміў сёння на нарадзе ў Мінгарвыканкаме начальнік КУП «Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна « Павел Царун.

Графік будаўніцтва чацвёртай лініі метро распрацаваны і знаходзіцца на зацвярджэнні. «Да канца гэтага тыдня ён будзе зацверджаны. Пры яго складанні былі адпрацаваны ўсе неабходныя пазіцыі з улікам прылеглай тэрыторыі, трохкутнікаў перасадак, вызначаны тэрміны работ», — сказаў Павел Царун.

Мяркуецца, што чацвертая лінія пройдзе ад «Парку Дружбы народаў» (перасадка на станцию «Плошча Бангалор» будучай трэцяй лініі); будуць станцыі «Дом друку» (перасадка на станцыю «Акадэмія навук» першай лініі); «Платонава» (на перакрыжаванні Сурганава, Акадэмічнай і Платонава); «Уральская»; «Даўгабродская» (перасадка на станцыю «Трактарны завод» 2-й лініі).

Нагадаем таксама, што перад гэтым запланавана будаўніцтва 3-й лініі:

першы пускавы комплекс са станцыямі «Юбілейная», «Плошча Багушэвіча», «Вакзальная» і «Кавальская Слабада» (перакрыжаванне вул. Жукоўскага і Варанянскага), плануюцца таксама станцыі «Аэрадромная» (на тэрыторыі былога аэрапорта), «Немаршанскі Сад» (Кіжаватава і Асіповіцкая), «Слуцкі Гасцінец» (Кіжаватава/Каржанеўскага).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0