Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі найбуйнейшых СМІ краіны ў гутарцы з рэдактарам «Прессбола» Уладзімірам Беражковым закрануў праблемы ў беларускім біятлоне. У прыватнасці, ён назваў «ганьбішчам» (пазорышчам) выступ мужчынскай каманды.

«У мяне склалася ўражанне, што некаторыя беларускія спартсмены прыязджаюць на спаборніцтвы вальяжненька так прабегчы. Вы там у «Прессболе» ўсё рэкламуеце: Даша [Домрачава], Надзя [Скардзіна]. Гонар там і іншае. Але як можна было прайграць Бергер на апошнім пад'ёме? Найлепшая беларуская лыжніца ў біятлоне! Ну так, прабег ты на 350 метраў больш, чым яна. Хіба гэта шмат для такой спартсменкі? Чаму ты прайграеш? Чаму рукі апускаеш? Чаму няма барацьбы?

А навошта мужыкоў возяць? Грошы няма куды падзець? Лепш бы дзіцячаму біятлону аддалі. Падрыхтуйся — потым вязі. Гэта ж ганьба!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?