«Сёння на парадку дня стаіць пытанне аб адстаўцы ўрада і пытанне адказнасці ўрада. Я ўпэўнены, што гэта [заява аб адстаўцы] не проста так. Ён ведае, што зрабіў усё для таго, каб захаваць твар», — сказаў Клічко журналістам у аўторак.

Па словах Клічко, тое, што адбываецца на вуліцы, — гэта таксама вынік працы сённяшняга ўрада. «Гэта не перамога, гэта крок да перамогі», — дадаў Клічко.

Народны дэпутат, член фракцыі Партыі Рэгіёнаў Уладзімір Олійнік раней заявіў, што заява Мікалая Азарава аб адстаўцы з пасады прэм'ер-міністра яшчэ не азначае яго рэальнай адстаўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?