У першы дзень Алімпійскіх гульняў у Сочы будуць разыграныя пяць камплектаў медалёў.

У 11:45 пачнуцца спаборніцтвы ў дысцыпліне фрыстайла — слоўпстайл. А 10:20 на Беларусь-5 пачнецца кваліфікацыя, а ў 11:45 будзе паказаны фінал.

У 13:00 будзе разыграны камплект медалёў у лыжным спорце — скіатлоне ў жанчын (7,5 км класічным стылем + 7,5 км вольным стылем). Трансляцыя на Беларусь-2 у 12:50.

У 14:30канькабежны спорт, 5 000 м (мужчыны). Трансляцыя на Беларусь-5.

17:30. Біятлон, спрынт 10 км, мужчыны. Зборную Беларусі будуць прадстаўляць Уладзімір Чапелін (выйдзе на трасу 19-м), Сяргей Новікаў, які ў Ванкуверы-2010 заваяваў срэбра (выйдзе 50-м на дыстанцыю), Яўген Абраменка (61) і Юрый Лядаў (80).

У 21:30 пройдзе фінал у фрыстайле ў могуле (жанчыны).

У нядзелю, 9 лютага, будзе разыграна сем камплектаў медалёў,

у тым ліку ў жаночым біятлонным спрынце, горных лыжах, скачках на лыжах з трампліна і фігурным катанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0