«Арт-Сядзібу спрабуюць зачыніць ужо пяты раз. Уласнік памяшкання, дзе пяты месяц знаходзіцца «Арт-Сядзіба», Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў, вырашыла разарваць дамову арэнды, бо знятае памяшканне, спатрэбілася ім для ўзнаўлення ўласнай швейнай вытворчасці», паведамляецца на сайце ўстановы.

Арэндадаўца разрывае гадавую дамову, даўшы некалькі дзён на высяленне, 21 лютага Арт-Сядзіба павінна пакінуць памяшканне на завулку Інструментальным 6.

Афіцыйная фармулёўка — у гэтым памяшканні будзе ўзнаўляцца швейны цэх. Раней увесь будынак у Інструментальным завулку быў вытворчым, там рабілі прыстасаванні для рыбалкі, шылі спецвопратку.

Апошнія паўгода працы актыўнай вытворчасці ў гэтым будынку не вялося, а амаль усе памяшканні і нават падвалы — гэта офісы розных прыватных кампаній. За некалькі месяцаў працы ў памяшканні адбылося больш за 80 мерапрыемстваў.

Арт-Сядзіба — гэта цэнтр моладзевых творчых ініцыятываў. Незалежны, ён дае пляцоўку для артыстаў з «чорных спісаў» у тым ліку.

Яны не маюць свайго будынку, арандуюць памяшканні. Толькі здымуць — ізноў іх выганяюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0