Прадстаўнік «Правага сектара» Арцём Скарападскі паведаміў, што арганізацыя не звярталася па дапамогу да лідара групоўкі «Каўказскі эмірат» Доку Умарава.

Паводле яго словаў, дадзеная інфармацыя з'явілася пасля таго, як быў узламаны рахунак аднаго з адміністратараў іх групы ў сацыяльнай сетцы Укантакце.

«Наша старонка была на паўгадзіны заблакавана. Таксама быў узламаны рахунак аднаго з адміністратараў групы. Цяпер такой навіны на нашай старонцы няма. Арыгінальнымі навінамі групы з'яўляюцца толькі тыя, якія ў цяперашні час апублікаваныя», — заявіў прэс-сакратар.

Ён таксама распавёў пра пазіцыю «Правага сектара».

«Мы не станем паддавацца на правакацыі і першымі пачынаць нейкія дзеянні, але мы гатовыя адказваць акупацыйным войскам Расіі, калі яны пачнуць баявыя дзеянні», — рэзюмаваў Скарападскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0