Выпадак адбыўся 3 сакавіка ў Рагачове па адрасе вул. Багатырова, 161.
30-гадовы кіроўца вежавага крана адчуў моцнае недамаганне і звярнуўся па дапамогу. Самастойна спусціцца ўніз ён не мог. Работнікі МНС пры дапамозе альпінісцкага рыштунку страхавалі мужчыну, які самастойна спусціўся ўніз.
Пацярпелы, з папярэднім дыягназам — стан пасля прыступу эпілепсіі шпіталізаваны ў раённую бальніцу.
0
0
0
0
0
0