Генеральны сакратар Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавору Андэрс Фог Расмусэн у інтэрв'ю Welt am Sonntag 30 сакавіка заявіў, што працэс яе пашырэння прадоўжыцца.

«Уступленне краін Усходняй Еўропы ў гэтую арганізацыю з'яўляецца ўражлівай гісторыяй поспеху нашага часу. Але наша задача яшчэ не выкананая», - заявіў ён.

Расмусэн адзначыў, што кожная еўрапейская дзяржава, якая ў стане садзейнічаць захаванню асноўных прынцыпаў Альянсу і якая гатова ўнесці свой уклад у забеспячэнне бяспекі ў зоне яго ўплыву можа падаваць заяўку на сяброўства ў NATO.

Генеральны сакратар NATO таксама падкрэсліў, што партнёрскія адносіны з Украінай будуць надалей пастаянна ўмацоўвацца. Дзеянні Расеі ў Крыме Фог Расмусэн зноў назваў «парушэннем міжнароднага права, а таксама тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны».

Генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн заяўляў, што ў сувязі з крызісам ва Украіне NATO збіраецца ўзмацніць сваю прысутнасць у краінах-сябрах альянсу ва Усходняй Еўропе. Генеральны сакратар NATO падкрэсліў, што і ў далейшым ўпор будзе зроблены на пошукі дыпламатычнага ўрэгулявання крызісу ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?