Загад на выкарыстанне зброі супраць мітынгоўцаў у Кіеве 20 лютага аддаваў Віктар Януковіч праз сваю Адміністрацыю, МУС і СБУ. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры Украіны са спасылкай на словы в.а. генпракурора Алега Махніцкага.

Як адзначылі ў прэс-службе, устаноўлена, што па мітынгоўцах «працавалі» супрацоўнікі спецатрада «Беркут», якія з дня стварэння гэтага спецпадраздзялення (1992 г.), мелі магчымасць і паўнамоцтвы ўжываць агнястрэльную зброю, уключаючы аўтаматычную зброю і снайперскія вінтоўкі.

Расследаваннем устаноўлена, што прыцэльны агонь з снайперскай вінтоўкі СКС (самазарадны карабін Сіманава) вёўся з будынка гасцініцы «Украіна».

Што датычыцца наяўнасці снайпераў у іншых будынках, у прыватнасці Кастрычніцкім палацы, гатэлі «Казацкі», Доме прафсаюзаў, звесткі правяраюцца.

Таксама ў Генпракуратуры адзначылі, што сярод некалькіх супрацоўнікаў «Беркута» затрымалі камандзіра асобнага атрада, падначаленыя якога выконвалі задачы па ўжыванні на паражэнне агнястрэльнай зброі.

У той жа час у ведамстве адзначылі, што зараз правяраецца інфармацыя аб магчымым прыцягненні і датычнасці да расстрэлу на Майдане байцоў іншых украінскіх спецпадраздзяленняў сілавых структур, у прыватнасці байцоў «Альфы», якія ўваходзяць у склад СБУ.

У прэс-службе адзначылі, што работнікам ГПУ прыйшлося аднаўляць усю карціну і абставіны, звязаныя з расстрэлам людзей у цэнтры Кіева, бо ўсе дакументы і іншая матэрыяльна-доказная база былі знішчаныя папярэднім кіраўніцтвам Генпракуратуры. Следства працягваецца.

Учора падчас інтэрв'ю Януковіч пакляўся, што не даваў загаду страляць, у мяне б рука не паднялася, сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?