Прарасійскія актывісты стаяць з паднятымі ўверх рукамі на аэрадроме ў Краматорску.
Украінскія верталёты даставілі спецназаўцаў і паляцелі назад.
Аэрадром у Краматорску кантралявалі сепаратысты пад расійскім сцягам.
Украінскі дэсант заняў баявыя пазіцыі.
Да актывістаў-сепаратыстаў выйшаў генерал Крутаў, які камандуе антытэрарыстычнай аперацыяй.
Дыскусія была палкай.
Сепаратысты спрабавалі ўзяць нахрапам.
Калі сепаратысты паспрабавалі захапіць адзін з будынкаў аэрадрома, украінцы адкрылі папераджальны агонь. Сепаратысты паднялі рукі.
За межамі аэрадрома сепаратысты пабудавалі «барыкаду» ў чыстым полі.
З'явіліся і транспаранты.
Мэр Краматорска аказаўся між двух агнёў.
Праўкраінскі мітынг у Луганску.
Праўкраінскі мітынг у Луганску.
Праўкраінскі мітынг у Луганску.
Фоты агенцтва Ройтэрз. Першыя 10 — з аэрадрома ў Краматорску, апошнія 3 — з Луганска.
Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Станіслаў Рачынскі паведаміў падрабязнасці аперацыі па вызваленні ад сепаратыстаў ваеннага аэрадрома ў Краматорск. Ён адзначыў, што ў антытэрарыстычнай аперацыі бралі ўдзел байцы спецпадраздзялення МУС «Амега» і спецпадраздзялення СБУ «Альфа».
Спецаперацыя была праведзена без ахвяр з боку ўкраінскіх праваахоўнікаў. У той жа час, па папярэдняй інфармацыі, паранены адзін сепаратыст. Расійскія інфармагенцтвы паведамлялі аб некалькіх ахвярах, а інтэрнэт-сайты нават заявілі пра «вайну супраць уласнага народу».
Як частка прапагандысцкай вайны, на расійскіх сайтах умомант з'явіліся відэа пра нібыта падбіты ў Краматорску верталёт. Як аказалася, гэта было відэа з Сірыі.
Украінскія сілавікі ўзялі ў палон некалькі сепаратыстаў. «Ёсць палонныя сепаратысты, па іх колькасці пакуль няма інфармацыі», — адзначыў Рачынскі. Ён падкрэсліў, што асноўнай мэтай аперацыі было «пазбегнуць ахвяр сярод нашых людзей і захаваць жыццё сепаратыстам».
МУС таксама сфармавала атрады самаабароны з мясцовага насельніцтва ў 19 абласцях. Гэтыя падраздзяленні будуць несці службу разам з міліцыяй і будуць ўзброеныя аўтаматычнай зброяй.