Як паведамілі УНІАН ва Ўпраўленні сувязяў з грамадскасцю МУС Украіны, у межах расследавання крымінальнай вытворчасці аб масавых беспарадках 2 мая ў Адэсе былі затрыманыя 172 асобы.

Пасля правядзення адпаведных следчых дзеянняў частку з іх адпусцілі пад асабістае забавязанне. 127 чалавек затрыманыя як актыўныя ўдзельнікі масавых беспарадкаў, і з імі праводзіцца комплекс дасудовых следчых мерапрыемстваў.

Падчас следчых дзеянняў праваахоўнікі канфіскавалі ў затрыманых агнястрэльную, наразную, гладкаствольную і траўматычную зброю, значную колькасць запальнай сумесі.

У МУС адзначылі, што беспарадкі ў горадзе старанна рыхтаваліся. Большасць затрыманых асобаў, якія на дадзены час ужо ідэнтыфікаваныя, з'яўляюцца грамадзянамі Расійскай Федэрацыі і жыхарамі Прыднястроўя.

Нагадаем, што 2 мая ў Адэсе адбыліся сутыкненні паміж сепаратыстамі, узброенымі агнястрэльнай зброяй, і праўкраінскімі актывістамі, сярод якіх было шмат ультрас. Загінулі некалькі актывістаў. У адплату актывісты на Куліковым полі разграмілі лагер сепаратыстаў, якія забарыкадаваліся ў Доме прафсаюзаў. У будынку пачаўся пажар, у выніку якога таксама загінулі людзі.

Паводле апошніх звестак, у Адэсе пасля учорашніх сутыкненняў у бальніцы звярнуліся 214 пацярпелых, з іх 27 — у вельмі цяжкім стане. Загінулі 46 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?