«У Мінску руская мова ўраўнавана ў правах з беларускай, адсутнічаюць граніцы з Расіяй. Акрамя таго, у рэйтынгу Сусветнага банка Doing Business Беларусь займае 63-е месца, а Расія, напрыклад, 92-е (для параўнання: Украіна — 112-е)», — адзначаюць даследчыкі. На другім месцы ў рэйтынгу Forbes знаходзіцца Талін, на трэцім — Вільнюс. Алма-Ата і Астана размясціліся на чацвёртым і пятым месцах адпаведна.

Рэйтынг камфортных для расейцащ з пункту гледжання вядзення бізнесу гарадоў былога СССР Forbes склаў упершыню. Для аналізу браліся сталіцы і гарады з насельніцтвам каля 1 млн чалавек. Даныя разбіваліся на катэгорыі, інфармацыя ў кожнай была сабрана па шэрагу параметраў. Сярод іх, напрыклад, «Багацце» (ВРП на душу насельніцтва; сярэдняя зарплата па горадзе; колькасць рэстаранаў McDonald's; пранікненне мабільнай сувязі і Інтэрнэту), «Інфраструктура» (ацэнка складанасці атрымання пакета дакументаў на будаўніцтва і падключэнне да сетак ад Doing Busines; колькасць рэйсаў, якія штодзень абслугоўваюцца аэрапортамі горада, усяго і ў/з Расіі; стаўкі арэнды ў бізнес-цэнтрах класа А), «Працоўныя рэсурсы» (узровень беспрацоўя ў горадзе; прадукцыйнасць працы), «Фінансавая сістэма» (адносіны выдадзеных крэдытаў да ВУП краіны), «Падаткі» (сукупная падатковая нагрузка на прадпрыемства), «Бяспека» (індэкс міралюбнасці грамадзян краіны; колькасць злачынстваў на 1000 жыхароў; індэкс успрымання карупцыі ад Transparency International; рызыка ўзброеных сутыкненняў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?