У аўторак 10 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель упершыню за апошнія чатыры дні таргоў умацаваўся да кошыка валют.

Адбылося гэта з-за паслаблення еўрапейскай валюты.

Курс даляра сёння вырас яшчэ на 10 рублёў да 10 140 беларускіх. Гэта новы гістарычны максімум. У чэрвені таргі праводзіліся 7 разоў і на 5 з іх даляр абнаўляў гістарычны максімум.

З пачатку чэрвеня даляр дадаў 50 рублёў (0,50%), за май курс даляра вырас на 110 рублёў (1,10%). З пачатку года курс амерыканскай валюты вырас на 620 рублёў (6,51%).

Сёння на біржы курс еўра знізіўся на 40 рублёў да 13 790 беларускіх рублёў.

З пачатку чэрвеня еўра вырас на 60 рублёў (0,44%), а з пачатку года роўна на 660 беларускіх рублёў (5,03%).

Курс расійскага рубля застаўся на максімальным за ўсю гісторыю узроўні 295 беларускіх рублёў.

За папярэднія тры дні таргоў расійская валюта дадала 7,5 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?