Прэзідэнт ЗША Барак Абама выказаў глыбокае расчараванне ў сувязі з няздольнасцю Вашынгтона зрабіць хоць нейкія захады па абмежаванні абароту стралковай зброі.

Амерыканскаму грамадству, па словах прэзідэнта, час рабіць пераацэнку каштоўнасцей — для ўсіх ужо стала нормай тое, што адбываецца ў краіне гвалт. «Іншага такога месца ў свеце няма», — сказаў Абама, каментуючы трагедыю, што здарылася ў аўторак, калі загінуў вучань сярэдняй школы ў штаце Арэгон.

Ён падкрэсліў, што пакуль у свядомасці грамадства не наступяць змены, зброевае лобі будзе дамінаваць у кангрэсе ЗША. Прэзідэнт са шкадаваннем канстатаваў, што цяпер праз парламент немагчыма правесці нават нязначнае абмежаванне па гэтым пытанні, «і нам усім павінна быць сорамна за гэта».

У пачатку 2013 года Абама спрабаваў пераканаць кангрэс у неабходнасці ўвядзення абмежаванняў на валоданне зброяй, але гэтая спроба правалілася з-за ціску з боку лобі Нацыянальнай стралковай асацыяцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?