Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч і былыя высокапастаўленыя асобы з СБУ і Мінабароны, якія цяпер знаходзяцца ў Маскве, выдалі Расіі сакрэтную інфармацыю.

Пра гэта заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка ў эфіры «5 канала».

«У нас два былыя міністры абароны знаходзяцца ў Расіі. Сакрэтныя носьбіты, якія здалі цалкам усе расклады па войсках. У нас два былых начальніка СБУ таксама знаходзяцца ў Расіі. Былы начальнік службы знешняй разведкі Рыгор Ільяшоў таксама знаходзіцца ў Расіі», — заявіў ён.

«Плюс былы Вярхоўны Галоўнакамандуючы Януковіч таксама ў Расіі. Расіі былі цалкам вядомыя ўсе расклады, увесь матэрыяльны і маральны стан украінскіх сіл», — падкрэсліў Герашчанка.

Паводле яго слоў, Украіна была не гатовая да такога роду канфлікту.

«Гэта так званая гібрыдная вайна, калі Расія не ўводзіць сюды афіцыйныя войскі, але ўводзіць сваіх баевікоў, наймітаў, якія фінансуюцца сям'ёй Януковіча, можа быць і іншымі ўжо рускімі фондамі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?