Група тэрарыстаў, якія абстралялі агароднінавую базу Дабраполля з рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Град», маскіраваліся пад Нацыянальную гвардыю.
Пра гэта паведамляе Мінабароны Украіны.
Украінскія ваенныя высветлілі, што там знаходзіўся атрад прарасейскіх тэрарыстаў, які меў на ўзбраенні тры ўстаноўкі БМ-21, адзін БТР-80 і два аўтамабіля КамАЗ.
Атрад баевікоў «складаўся з асоб каўказскай і славянскай знешнасці, якія выдавалі сябе за ваеннаслужачых Нацыянальнай гвардыі».
«Пасля ажыццяўлення агнявога ўдару найміты, пазбягаючы ўдару з боку сілаў АТА, пакінулі раён, папярэдне замініраваўшы закінутую імі ўстаноўку БМ-21 і мясцовасць вакол яе», — распавялі ў МАУ.
Ваенныя правялі зачыстку раёна, размініраванне і разрадку ўстаноўкі «Град».
Атрад Узброеных сіл пераследуе атрад баевікоў і мае задачу разам з авіяцыяй канчаткова яго знішчыць.
На месцы агнявога ўдару выяўлена тры снарады ад «Граду», якія так і не падарваліся, а на поле паблізу сховішча для агародніны налічана трынаццаць варонак.
Устаноўка БМ-21 мела ўсе прыкметы маскіроўкі пад звычайны грузавік: фальшборт і мацаванні дадатковага тэнта. Таксама на шасі ўстаноўкі ёсць свежыя сляды мацавання машыны падчас верагоднай перавозкі на спецыяльным трэйлеры.
Як вядома, баевікі памыліліся ў арыентаванні і абстралялі з установак «Град» агароднінавую базу ў Дабраполлі. Адзін чалавек загінуў, ёсьць параненыя.