Дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны дае супярэчлівыя звесткі аб колькасці ветэранаў Вялікай айчыннай вайны.
Спачатку з’явілася навіна, што ў Беларусі пражывае 20,7 тысяч ветэранаў ВАВ.
Праз пару ж хвілін БЕЛТА паведаміла, што «амаль 50 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны атрымалі матэрыяльную дапамогу да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
Магчыма, дапамога аказвалася і ветэранам з іншых дзяржаваў, але пра гэта ў нататцы БЕЛТА няма ні слова.
Зрэшты, пры сярэдняй працягласці жыцця мужчын у краіне, якая складае 64 гады, адкуль у нас можа быць і 20 тысяч ветэранаў, старэйшых за 87 гадоў?
0
0
0
0
0
0