У аўстралійскім горадзе Перт пасажыры станцыі дапамаглі выбрацца з пасткі чалавеку, нага якога патрапіла паміж цягніком і перонам.
Як піша abc.net.au, інцыдэнт адбыўся раніцай 6 жніўня а 8:50, на сыходзе гадзіны пік.
Падчас пасадкі на цягнік адзін з пасажыраў стаяў у дзвярах вагона, і яго нага саслізнула ў праём паміж вагонам і перонам.
Пасля таго, як людзі папярэдзілі машыніста, супрацоўнікі станцыі папрасілі ўсіх пасажыраў нахіліць цягнік, каб выцягнуць пацярпелага. Пасля пары спроб натоўпу людзей удалося нахіліць вагоны цягніка, што і дазволіла чалавеку выбрацца. Мужчыне ўдалося пазбегнуць траўмы. Хоць «хуткую» і выклікалі, у бальніцу ён не паехаў.
0
0
0
0
0
0