Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым павялічыць дазволеную хуткасць руху па МКАД да 120 км/г.
Пра гэта ён заявіў сёння, наведваючы ў Мінскім раёне будаўнічую пляцоўку другой кальцавой аўтамабільнай дарогі вакол Мінска.
«Трэба да 120 км/г павялічваць і па іншых дарогах. Нагадайце, каб ўнеслі прапанову», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Па словах Лукашэнкі, прымаць рашэнне аб устанаўленні тых ці іншых хуткасных абмежаванняў на аўтадарогах павінны ў першую чаргу транспартныя службы, а не міліцыя.
0
0
0
0
0
0