Маленькія робаты, якія лётаюць і поўзаюць па прыкладзе насякомых і жывёлаў, могуць хутка стаць зброяй у арсенале ўзброеных найбольш тэхналагічна прасунутых арміяў свету, паведамляе foxnews.

Групы навукоўцаў і інжынераў аб'ядналіся ў праэкт Micro Autonomous Systems and Technology (MAST) і працуюць з мэтай стварыць пакаленьне разумных мікраробатаў у супрацоўніцтве з аэракасмічным гігантам BAE Systems, NASA Jet Propulsion і некалькімі ўніверсітэтамі.

Магчымая будучыня вайны.

Магчымая будучыня вайны.

Перш за ўсё лічыцца, што робаты MAST дадуць магчымасць жаўнерам праводзіць выведку і назіранне за праціўнікам, асабліва ў гарадах і ў складаным прыродным ландшафце.

Гэтак адзін прататып BAE Systems выглядае падобным на муху і важыць менш, чым 30 грамаў. Размах крылаў — меншы за 2,5 сантыметра. Іншыя робаты падобныя да павукоў ці яшчаркаў.

Такім чынам робаты змогуць незаўважна для праціўніка назіраць за ім, напрыклад, калі жаўнерам трэба даведацца, дзе ў захопленым будынку знаходзяцца пазіцыі баевікоў.

Адна з канцэптуальных распрацовак BAE Systems.

Адна з канцэптуальных распрацовак BAE Systems.

Таксама вывучаецца магчымасць выкарыстоўваць мікрадроны ў пошуках мінаў і выбухоўкі.

Каб эфектыўна распрацаваць такую тэхніку, навукоўцы вывучаюць паводзіны і рухі насякомых, іхныя рэакцыі і спосабы атрымання інфармацыі пра наваколле.

Гэтак, напрыклад, даследуецца біямеханіка скарпіёнаў — валаскі на іхных канцавінах адчуваюць вібрацыі і дапамагаюць ідэнтыфікаваць пагрозы. Навукоўцы хочуць перадаць гэтую здольнасць робатам, каб тыя маглі адчуваць крокі чалавека і хавацца пры патрэбе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?