Жанр: трылер, дэтэктыў
Рэжысёр: Роуэн Жафэ
У ролях: Ніколь Кідман, Колін Фёрт, Марк Стронг, Бен Кромптан, Эн-Мары Даф, Адам Леві, Гэбрыэл Стронг
Вялікабрытанія, Францыя, Швецыя, 92 хв.

Кожны ранак апошнія дваццаць гадоў саракагадовай Крысцін Лукас знікаюць з памяці — яна памятае сябе дваццацігадовай і думае, што ў яе ўсё наперадзе.

Кожны ранак яна па крупіцах аднаўляе сваё жыццё і вымушана верыць таму, што кажа ёй чалавек, які называецца яе мужам. Кожны ранак Крысцін тэлефануе яе доктар, каб нагадаць пра відэадзённік, і спрабуе дагрукацца да яе ўспамінаў. Найперш — да таго моманту, калі яна атрымала траўму галавы, збітая невядомым мужчынам…

Фільм зняты па аднайменным рамане брытанца Стыва Уотсана.

Гэта першая кніга пісьменніка адразу стала бестселерам. Аўтар эксплуатуе тэму амнезіі, атрыманай пасля траўмы. Сюжэт раскрывае гісторыю жанчыны, якая пакрысе дазнаецца гісторыю свайго жыцця кожны новы дзень і не памятае, што рабіла ў папярэдні — такое становішча захоўваецца больш за дзесяць гадоў. Разам з гераіняй, якую грае таленавітая Ніколь Кідман, глядач раскрывае падзеі жыцця жанчыны, якія прывялі да амнезіі. Стужка атрымалася захапляльная і напружаная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?