«Шостая лінія» — адна з першых і найбольш папулярных у Беларусі некамерцыйных галерэй сучаснага мастацтва, якая праіснавала ў Мінску з 1992 па 1998 год па адрасе: вуліца Якуба Коласа, 14 (9-ы корпус БДПА).
За шэсць гадоў больш чым 60 мастакоў з Беларусі, Германіі, Польшчы і ЗША правялі ў галерэі 50 выставаў, мастацкіх акцый і перформансаў, якія нязменна прыцягвалі вялікую цікавасць гледачоў і СМІ.
«Шостая лінія» паказала беларускаму гледачу новыя формы сучасных мастацкіх практык і стала найбуйнейшай пляцоўкай эксперыментальнага мастацтва ў Беларусі. Галерэя мела прафесійнае куратарства. Інстытут Гётэ ладзіў свае першыя выставы менавіта на «Шостай лініі».
З 13 лістапада па 13 снежня 2014 года ў Менску адбудзецца выстава і міжнародны форум беларускіх мастакоў «Сума Сумарум». Гэта першы праект легендарнай галерэі «Шостая лінія» пасля паўзы ў 16 гадоў.
У выставачным праекце «Сума Сумарум» возьмуць удзел больш за 20 мастакоў з Беларусі, Расіі, Германіі, Нідэрландаў, Бельгіі, якія супрацоўнічалі з галерэяй «Шостая лінія» ў 1990-х. Аўтары пакажуць свае працы, якія раней не дэманстраваліся ў Беларусі. У рамках праекта ў мінскіх гледачоў будзе ўнікальная магчымасць не толькі ўбачыць работы мастакоў, але і пазнаёміцца з імі асабіста, задаць свае пытанні падчас лекцый і дыскусій.
Праект «Сума Сумарум» будзе прадстаўлены на дзвюх мінскіх пляцоўках: у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (МСВМ, пр-т Незалежнасці, 47) і ў Цэнтры сучасных мастацтваў (ЦСМ, вул. Някрасава, 3).
Праграма мерапрыемстваў:
12 лістапада (серада), 16.00, МСВМ. Прэс-канферэнцыя для СМІ. Акрэдытацыя: маб. 637-95-13.
12 лістапада, 17.00, МСВМ. Адкрыццё праекта. Перформанс Ігара Кашкурэвіча (Берлін). Уваход па запрашэннях і запісе ў ФБ. https://www.facebook.com/events/821038754607073/
12 лістапада, 19.00, ЦСМ. Адкрыццё праекта, after-party. Перформансы Сяргея Ждановіча (Мінск), Максіма Тымінько (Амстэрдам). Уваход вольны.
13 лістапада (чацвер), 16.00, МСВМ. Круглы стол «Прыняцце рашэння. Выбар альтэрнатыў» на прыкладзе гісторыі галерэі «Шостая лінія».
13 лістапада (чацвер), 19.00, МСВМ. «Шостая лінія»: эканоміка, супольнасць і геаграфія мінскіх галерэй 1990-х.
14 лістапада (пятніца), 16.00, МСВМ. Сустрэча з мастаком Ігарам Кашкурэвічам (Берлін).
14 лістапада (пятніца), 19.00, ЦСМ. Творчая сустрэча з мастаком Максімам Тымінько на тэму: «Як забіць рэшткі вашага вечара 14 лістапада 2014 г.. Вяртанне жывых мерцвякоў».
15 лістапада (субота), 17.00, ЦСМ. Опера-даклад Максіма Тымінько «Праектар». Опера-даклад у адной дзеі. Па матывах праекта «Болек і Лёлек Космас. Маніфест канструктара». Сумесна з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску.
17 лістапада (панядзелак), 15.00, МСВМ. Кінапаказ архіўных тэлеперадач 90-х: «Шостая лінія» ў СМІ.
18 лістапада (аўторак), 17.00, МСВМ. Сустрэча з мастаком Віктарам Пятровым.
20 лістапада (чацвер), 17.00, ЦСМ. Сустрэча з Цімафеем Ізотавым (Масква). Прэзентацыя першай кнігі мастака «Абдул Толік» і аўтограф-сесія.
21 лістапада (пятніца), 17.00, ЦСМ. Сустрэча з мастаком Ігарам Цішыным (Брусэль).
30 лістапада (нядзеля), 19.00, ЦСМ. Паказ і абмеркаванне архіўнага відэа «Тыдзень перформансу на «Шостай лініі». 1997».
5 снежня (пятніца), 17.00, МСВМ. Сустрэча з мастаком Андрэем Вараб'ёвым.
8 снежня (панядзелак), 18.00, МСВМ. Лекцыя «Валюнтарысцкі метанаратыў»: дыскурс архіва ў сучасным мастацтве». Аляксей Барысёнак (даследчык, крытык).
9 снежня (аўторак), 17.00, ЦСМ. «Знойдзена ў архівах». Прэм'ера дакументальнага фільма (аўтар У. Сямашка, 1996 год) пра фатографа Ігара Саўчанку. Сустрэча з аўтарам і героем фільма.
11 снежня (чацвер), 17.00, МСВМ. Сустрэча з мастаком Артурам Клінавым.
12 снежня (пятніца), 19.00, МСВМ. Лекцыя «Іншыя мастацтвы»: праблема імя і межы неафіцыйнай беларускай мастацкай сцэны». Таня Сяцко (арт-крытык, даследчыца).
13 снежня (субота), 17.00, МСВМ. Круглы стол. Падвядзенне вынікаў праекта, планы на будучыню.