У суботу 29 лістапада адбылося чарговае пасяджэнне Бацькоўскага клуба «Крочым разам».

Гэта новая пляцоўка, дзе кожны можа падзяліцца сваім бацькоўскім талентам, знайсці паплечнікаў і рэалізаваць свае задумы.

Арганізатары клуба пішуць пра сябе так:

Мы – не цэнтр ранняга развіцця, мы – не дзіцячы садок і нават не мамчын форум.

 Мы — бацькі, якія нешта ствараюць для сваіх дзяцей уласнымі намаганнямі.

Мы ставім задачу стварыць агульную базу беларускамоўных выхаваўчых і адукацыйных матэрыялаў.

Мы прапануем маладым бацькам развіваць свае таленты і здольнасці сваіх дзяцей.

Мы імкнемся скараціць час на пошукі патрэбнай і вартай інфармацыі, якая цікавіць бацькоў і дзяцей.

 Якім чынам?

 Мы верым, што ў кожнага з нас ёсць таленты, ідэі і інфармацыя, якімі можна падзяліцца і навучыць іншых. Нашы заняткі з дзеткамі не будуць самамэтай, але і ім будзе адведзена дастаткова часу.

Бацькоўскі клуб «Крочым разам» збірае ўсіх ахвочых па адрасе вул. Фабрыцыуса 4, другі паверх, бізнэс-цэнтр «Imaguru», фотастудыя «Forward».

 Праграма сустрэчы была такая:

- знаёмства
- гульні для дзетак
- заняткі для дзяцей на тэму «Эмоцыі»
- творчасць разам з дзецьмі
- прагляд мультфільма па-беларуску для дзяцей
- з бацькамі гаварылі на тэму арганізацыі часу.

Даведаліся пра:

- асновы тайм-менеджменту для мамы
-падзяліліся досведам.

 Вынікам сустрэчы стала стварэнне падборкі матэрыялаў для заняткаў з дзеткамі па тэме «Эмоцыі». Спампаваць можна па спасылцы.

 Уваход вольны па папярэднім запісе.

Наступная сустрэча адбудзецца 20 снежня.

Тэма заняткаў для дзяцей — «Космас».

Тэма абмеркавання для бацькоў, дакладней для мам: «Штодзённы макіяж», запросім візажыста.

Запісацца можна ў суполках на Facebook і VKontakte

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0