Сродкі, якімі могуць распараджацца сталічныя хатнія гаспадаркі, у параўнанні з мінулым годам выраслі больш чым на чвэрць. Па дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінска, наяўныя рэсурсы ў студзені-верасні 2014 года ў разліку на адну сям'ю склалі 10,1 млн рублёў.

Калі ж глядзець на ўсю краіну, то сем'і ў сярэднім жылі на больш сціплую суму ў 7,8 млн рублёў у месяц.

Зразумела, і трацяць мінчукі больш за астатніх. Спажывецкія выдаткі на адну сям'ю склалі 7,7 млн рублёў у месяц. Па краіне гэтая лічба складае 5,7 млн.

Амаль палова сталічных сем'яў (46,6%) маюць у сваім распараджэнні больш за 4 мільёны рублёў у месяц на чалавека. У студзені-верасні мінулага года такіх сем'яў было толькі 27,7%. Беднякоў у сталіцы статыстыка налічыла зусім няшмат: сем'яў, дзе на чалавека прыходзіцца менш аднаго бюджэту пражытачнага мінімуму (каля 1,3 млн рублёў), у Мінску 0,8%. Па краіне такіх — 3,5%.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?