Карыкатурыст можа адпомсціць за забойства калегі хіба малюнкам. Як паказалі парыжскія падзеі, гэта таксама зброя, якой многія баяцца.
«Няспынны Charlie Hebdo». Joep Bertrams
«Учора – сёння – заўтра». Lucille Clerc
«Ён першы намаляваў!». David Pope
Ruben L. Oppenheimer
«Мяне зваць Шарлі» (гульня слоў, сугучна з «Езус Шарлі»). Jean Jullien
«Качкі заўжды будуць лётаць вышэй за стрэльбы» («качкамі» ў Францыі называюць газеты). Boulet
«Сэрцам з Charlie Hebdo». Plantu
«Вой не, толькі не яны». Tommy Dessine
«Кабу? Упершыню ты раней за час». Zep
«Хопіць тэрору». Neelabh Banerjee
Loïc Sécheresse
«Нібы нам трэба болей рэдактараў без пачуцця гумару, што стаяць за плячыма і робяць праўкі». Nate Beeler (малюнак 2010 г.)
«Свет стаў такім сур’ёзным, што гумар – небяспечная прафесія». Bernardo Erlich
«Крывавая атака на рэдакцыю Charlie Hebdo» (расстралянае слова «свабода»). JM:o
Carlos Latuff
«Сёння я карыкатурыст. Сёння я журналіст. Сёння я малюю для Charlie Hebdo». Martin Vidberg
«Ён першы намаляваў». Rafael Mantesso
«Вастрыце зброю, калегі». Francisco J. Olea
«Не будзе свабоды без свабоды прэсы». Tomi Ungerer
«Памерлі за свабоду выказвання». Nono
Ann Telnaes
«Мяне зваць Шарлі». Magnus Shaw
«Пераважаю памерці стоячы, а не на каленах. Чатыры адважных карыкатурысты – мы з вамі». Nathan W. Pyle, Loryn Brantz, Will Varner з Buzzfeed
***
У сераду, 7 студзеня ў цэнтры Парыжа тэрарысты здзейснілі напад на рэдакцыю часопіса Charlie Hebdo. Загінулі 12 чалавек, у тым ліку галоўны рэдактар выдання і карыкатурыст Стэфан Шарбанье, карыкатурысты Жан Кабю, Жорж Валінскі, Бернар Верлак, эканаміст і саўладальнік часопіса Бернар Марыс. Нагодай, верагодна, стала карыкатура на лідара радыкальнай групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Бакр аль-Багдадзі. Баявік «Ісламскай дзяржавы» Абу Мусаб заявіў, што яго паплечнікі былі радыя вестцы пра тэракт у Парыжы. Ён прадказаў паўтарэнне такіх здарэнняў. Двое падазраваных абвешчаныя ў вышук, трэці здаўся. У Францыі абвешчаная трохдзённая жалоба.
Галоўны рэдактар Charlie Hebdo Стэфан Шарбанье. Фота: Action Press / All Over Press