Фота p-shkola.by.

 Фота p-shkola.by.

Дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва «Пачатковая школа» памерла 5 студзеня. Наталлі Ванінай было 64 гады.

Яна нарадзілася ў Гомелі. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў наваполацкай і полацкай раённых газетах, «Мінскай праўдзе», «Настаўніцкай газеце», памочніцай міністра асветы БССР. З 1991 года была галоўным рэдактарам часопіса «Пачатковая школа», а з 2001 і дырэктарам выдавецтва.

За працу адзначана знакамі «Выдатнік друку Беларусі», «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», медалём «За працоўныя заслугі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?