kommersant.ru

kommersant.ru

Расспажыўнагляд рэкамендаваў рознічным сеткам выключыць з абароту соль украінскай і беларускай вытворчасці, на якія прыходзіцца звыш за палову рынку.

У прыватнасці, упраўленне Расспажыўнагляда па Ленінградскай вобласці ў сярэдзіне снежня 2014 запытала ў гандлёвых сетак інфармацыю аб наяўнасці солі ўкраінскіх вытворцаў «Артемсоль» і «Славянская соль», а таксама беларускіх — «Мазырсоль» і «Белкалій» — для выключэння іх з абароту. Падставай для такога рашэнне стала тое, што ў ходзе планавых праверак у прадукцыі гэтых прадпрыемстваў, маўляў, былі знойдзеныя розныя прымешкі і ёд, якія не адпавядаюць патрабаванням харчовай прадукцыі.

Аналагічная сітуацыя склалася ў Тульскай, Цвярской і Растоўскай абласцях, а таксама ў Марый-Эл. Пры гэтым, як заявілі ў X5 Retail Group, лісты Расспажыўнагляду насілі рэкамендацыйны характар. Так 50% солі X5 Retail Group пастаўляе «Мазырсоль», яе прадукцыя прадаецца ва ўсіх магазінах.

У сваю чаргу, у Metro паведамілі, што пасля звароту чыноўнікаў прадукцыя была выключаная з продажу.

На федэральным узроўні рэкамендацый адмовіцца ад украінскай і беларускай солі пакуль не паступала, падкрэсліваюць у гандлёвых сетках. У Расспажыўнаглядзе адзначылі, што кантроль якасці прадуктаў вядзецца ў пастаянным рэжыме, і прэтэнзіі да якасці солі шэрагу вытворцаў ўзнікалі ў службы і раней, пры гэтым дадатковыя абмежаванні па яе рэалізацыі не ўводзіліся.

Па дадзеных асацыяцыі Руспрадсаюз за першае паўгоддзе 2014 года, рынак солі на 59% складаецца з імпартнай прадукцыі, з іх 56% прыпадае на вытворцаў, да якіх паўсталі прэтэнзіі (29,5% прыходзіцца на Беларусь).

Пры гэтым яшчэ ў лістападзе 2014 Мінсельгас РФ фіксаваў недахоп солі ў Расіі з-за спаду яе паставак з Украіны.

Аналагічная сітуацыя склалася ў 2006 годзе. Тады на фоне чутак аб спыненні паставак украінскай солі цэны на яе ўзляцелі ў дзесяць разоў.

У той жа час у Руспрадсаюзе запэўніваюць, што цяпер магчымасць замены імпартнай прадукцыі ёсць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?