Гэтым святам царква адзначае хрышчэнне 30-гадовага Хрыста ў рацэ Іардан, якое ён прыняў ад Яна Прадвесніка.
Паводле Евангелля, менавіта ў гэты дзень свету з'явілася Найсвяцейшая Тройца, таму яшчэ адна назва свята — Богаяўленне. Прынята лічыць, што з гэтага моманту бярэ пачатак хрысціянскае хрышчэнне — сакрамэнт духоўнага ачышчэння і адраджэння.
Напярэдадні свята вернікі посцяць, а святары — асвячаюць ваду ў праваслаўных храмах і вадаёмах. Асвячэнне вады працягваецца і ў дзень Вадохрышча. У храмах праводзяцца святочныя службы, пасля якіх вернікі набіраюць асвячоную ваду — яна захоўваецца на працягу ўсяго года.
У апошнія гады з Расіі ў Беларусь прыйшла трохі дзівацкая традыцыя купацца ў гэты дзень у асвячанай палонцы.
0
0
0
0
0
0