Беларусь павінна адстойваць свае інтарэсы ў ЕАЭС, заявіў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі на пашыраным пасяджэнні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

Першы віцэ-прэм'ер адзначыў, што, на думку расійскіх калег, Беларусь досыць актыўна прысутнічае на рынку Расіі, у той час як на беларускі рынак расійскія прадпрыемствы выйсці не могуць з тых або іншых прычынах.

«Праўда дзесьці пасярэдзіне. Натуральна, Расія, асабліва ў такіх няпростых умовах, выкарыстоўвае цэлы комплекс мер для падтрымкі ўласных вытворцаў — як тарыфныя метады, так і іншыя спосабы. Таму мы пастаянна дыскутуем з расійскімі калегамі. Простага рашэння не будзе, але мы павінны быць настойлівымі і адстойваць свае інтарэсы», — падкрэсліў Васіль Мацюшэўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?