Узброеныя Сілы Беларусі заўсёды гатовы адэкватна адказаць на любыя выклікі і пагрозы.

Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі ветэранам і ваеннаслужачым беларускай арміі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што гэта ўсенароднае свята з'яўляецца сімвалам глыбокай павагі да ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны і ўвасабляе непарыўную сувязь гераічнага мінулага і сучаснага.

На думку Лукашэнкі, у год 70-годдзя Вялікай Перамогі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл набывае асаблівую значнасць. «У свяшчэннай барацьбе з ворагам чалавецтва беларускія воіны паказалі прыклад найвышэйшай доблесці, стойкасці і самаадданай любові да Радзімы, - гаворыцца ў віншаванні. — Гэта свята ўсіх, хто адстаяў свабоду і незалежнасць нашай Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, хто прыняў эстафету ў пакалення пераможцаў і ў сучасных умовах надзейна гарантуе бяспеку краіны».

«Сёння Рэспубліка Беларусь - незалежная суверэнная дзяржава, дзе забяспечаны мір, стабільнасць і згода. І ні ў кога не павінна быць сумненняў, што так будзе і надалей, таму што абарона Айчыны ў нашай краіне мае ўсенародны характар, а Узброеныя Сілы заўсёды гатовы адэкватна адказаць на любыя выклікі і пагрозы», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?