Пра гэта гаворыцца ў звароце прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі да ўкраінскага народу ў сувязі з гадавінай трагічных падзей у Крыме.

«Украіна ніколі не адмовіцца ад сваіх суверэнных правоў на Крым, будзе абараняць усімі даступнымі сродкамі правы людзей, якія там жывуць. У гэтым пытанні існуе поўны кансэнсус паміж украінскай уладай, палітыкамі і грамадзянскай супольнасцю. У гэтым мы маем абсалютную падтрымку дзяржаў свету і ўсіх міжнародных арганізацый», — гаворыцца ў звароце.

Парашэнка таксама нагадаў пра так званы «рэферэндум» у Крыме.

«Роўна год таму адбыліся падзеі, якія ў ХХІ ст. цяжка зразумець любому цывілізаванаму чалавеку.

Чалавецтва стала сведкам цынічных дзеянняў, накіраваных на гвалтоўны захоп Крыма — неад'емнай часткі ўкраінскай дзяржавы. Так званы рэферэндум, абвешчаны і праведзены адначасова з маштабным уварваннем на крымскую зямлю расійскіх вайскоўцаў, быў нічым іншым, як фарсам, закліканым прыкрыць адкрытую агрэсію Расіі супраць Украіны», — гаворыцца ў звароце.

«Наша дзяржава ні ў якім разе не прызнае вынікаў гэтага нікчэмнага акта, праведзенага насуперак міжнароднаму праву і нацыянальнаму заканадаўству Украіны.

Тым больш, што пераважная частка жыхароў Крыма, перш за ўсё крымскія татары і ўкраінцы, выказалі актыўны байкот гэтым палітычным шоу, захаваўшы сваю адданасць Украіне «, - дадаў Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?