19 сакавіка расійскія інтэрнэт-карыстальнікі звярнулі ўвагу на фотарэпартаж выдання «ЮГА.ру», які быў апублікаваны амаль месяцам раней — 23 лютага.
На фотаздымках святкавання Масленіцы ў Стаўрапалі, акрамя іншага, паказаны працэс вырабу гіганцкага бліна.
Як распавядае «ЮГА.ру», паўнавартасны блін не атрымаўся. Таму «кухары» зачэрпвалі яго кавалкі снегаўборачным шуфлем і раздалі наведвальнікам свята.
0
0
0
0
0
0